БЕЛАРУСКАЯ СТАРОНКА
kazki.by - сайт у дапамогу педагогу
29.01.2024 12:42 - 29.01.2024 12:42
Вывучаем беларускую мову
Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.
Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.
Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.
Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.
29.01.2024 12:36 - 29.01.2024 12:36
НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА АЗНАЯМЛЕННІ ДЗЯЦЕЙ З БЕЛАРУСКАЙ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРАЙ І ФАЛЬКЛОРАМ
Мастацкія творы для дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта адкрыццё вобразнага гучання слова, захапляўючай чароўнай мелодыі мастацкага вобраза, паэтычнай рыфмы. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету яскравым, вобразным, малюнкавым.
У працэсе слухання твораў мастацкай літаратуры і фальклора ў дзяцей дашкольнага ўзросту назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова.
Яны адчуваюць яго мілагучнасць, рытмічнасць, заўважаць і паўтараць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.
З творамі мастацкай літаратуры і фальклора ддзеці ў асноўным знаёмяцца ў адпаведнасці з адукацыйнай галіной “Мастацтва” (мастацкая літаратура) вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
У якасці асноўных кампанентаў мастацка-маўленчай дзейнасці вылучаюць: успрыманне мастацкага твора, яго элементарны аналіз, узнаўленне (рэпрадукцыя) і элементарная славесная творчасць, якая звязана з прыдумваннем казак, апавяданняў, загадак, рыфмаваных радкоў і інш.
Агульнай задачай мастацка – маўленчай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі з`яўляецца магчымасць праз літаратурны твор адкрыць дзіцячы свет слоўнага мастацтва, выхаваць цікавасць і любоў да кнігі.
Далучэнне дзяцей да мастацкай літаратуры і фальклору развівае ўменне слухаць і разумець твор, эмацыйна адгукацца на адлюстраваныя аўтарам падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім.
Асноватворным у выхаванні будучага чытача з`яўляецца вызначэнне пласта дзіцячага чытання, якое залежыць ад узросту і прыхільнасцяў чытача, ад ведаў і інфармаванасці дарослых, ад стану і ўзроўню развіцця самой літаратуры.
Перш за ўсё ў пласт дзіцячага чытання ўваходзяць творы вуснай народнай творчасці, у тым ліку казкі. Другой састаўной пласта дзіцячага чытання з`яўляюцца творы беларускай класікі, створаныя адмыслова для дзяцей, або тыя, што перайшлі з “дарослага” ў разрад “дзіцячага” чытання. Трэцяй састаўной з`яўляюцца творы, якія спецыяльна напісаны для дзяцей пэўнага ўзросту дзіцячымі пісьменнікамі - В. Віткай, Э. Агняцвет і інш.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі наладжваецца як сумесная мастацка – маўленчая дзейнасць педагога і дзяцей у час нерэгламентаванай дзейнасці, так і самастойная мастацка – маўленчая дзенасць дзяцей.
Што да бацькоў, то чытанне і расказванне дзецям масітацкіх твораў павінна стаць штодзённым.
Сумесная мастацка – маўленчая дзейнасць педагога і дзяцей у час нерэгламентаванай дзейнасці прадугледжвае арганізацыю такіх форм работы, як гульні – драматыцазыі; сеансы актывізуючых зносін па змесце мастацкіх твораў; сеансы актывізуючых зносін па разглядванні ілюстрацый да мастацкіх твораў; прагляд літаратурных перадач па тэлебачанні; правядзенне літаратурных віктарын і літаратурных ранішнікаў.
Самастойная мастацка – маўленчая дзейнасць дзяцей у асноўным накіравана на развіццё іх творчых здольнасяў. Тут вызначальнымі формамі работы з`яўляюцца розныя віды настольнага тэатра. Разглядванне ілюстрацый да мастацкіх твораў, самастойнае складанне цікавых кніг – карцінак з малюнкаў дзяцей, маляванне альбомаў у адпаведнасці са зместам мастацкага твора, гульні – драматызацыі па змесце мастацкіх твораў і інш.
Спосабы ўзаемазвязнай дзейнасці педагога і выхаванцаў, пры гэтым абавязкова ўлічваецца ўзрост дзяцей, іх жыццёвы вопыт, жанр твора. Гэты спосабы першапачатковай арыенціроўкі ў эмацыйнавобразным змесце літаратурнага твора, цэластнага і дыферэнцыраванага падыходу да твора, самастойнага пошуку прыёмаў яго выразнага выканання, творчых адносін да літаратуных з`яў.
Першапачатковая арыенціроўка дзяцей у мастацкім творы пачынаецца з падрыхтоўкі іх да больш свядомага ўспрымання слоўнага мастацтва і вырашаецца з дапамогай такіх прыёмаў, як уступная гутарка, стварэнне гульнявых сітуацый, назіранне за прадметамі і з`явамі рэчаіснасці, выкарастанне нагляднасці, аўдыёвізуальных відаў мастацтва і інш.
Выбар прыёмаў падрыхтоўкі дзяцей да ўспрыманны мастацкага твора залежыць ад наяўнасці ў іх пэўнага вопытк, узроўню іх літаратурнай падрыхтоўкі, характару мастацкага твора.
Арыенціроўку дзяцей у мастацкім змесце твораў педагог забяспечвае іх выразным чытаннем або расказваннем. Падрыхтоўка педагога да чытання твора ўслых складаецца са звычайнай разбіўкі тэксту, вызначэння яго інтанацыйнай выразнасці. Для больш выразнага чытання педагогу неабходна прадумаць элементы артыстычнасці – міміку, жэсты, вызначыць тыя месцы тэксту,якія неабходна будзе сканндзініраваць ці нават праспяваць.
Неабходна ўмела выкарыстоўваць магчымасці свайго голасу, пазбягаць раўнамерных націскаў. Расказванне казкі можа наогул насіць свабодны характар.
Чытаць ці распавядаць літататурны твор трэба павольна, не спяшаючыся, каб дзеці мелі магчымасць асэнсаваць яго змест, адчуць прыгажосць мовы, на якой ён напісаны.
Сумесная мастацка-маўленчая дзейнасць педагогм і дзяцей арганізуецца так, каб успрыманне мастацкага твора абдывалася ў адзінстве яго зместу і мастацкай формы. Пры гэтым дзеці авалодваюць навыкамі і ўменнямі элементарнага эмацыйна – вобразнага аналізу твора, выказваюць сваё эстэтычнае стаўленне да яго.
Актыўнаму ўспрыманню дзецьмі мастацкага твора спрыяюць такія метады як гутарка пасля чытання, паўторнае чытанне, мадэляванне і інш.
Прыёмы:
- уяўны дыялог з літаратурным героем. Выхаванцам прапануюць звярнуцца да героя з пытаннямі, пры гэтым пажадана, каб яны самі сфармулявалі пытанні і далі адказы на іх ад імя героя.
- паўторнае чытанне. Вялікія па памеры мастацкія творы лепш аднаўляць не цалкам, а спыняючыся толькі на асноўных эпізодах.
- драматызацыя. У спалучэнні з гутаркай пасля чытання, асабліва пры азнаямленні з казкай.
- мадэляванне. Адлюстраванне галоўных кампенентаў твора ў мадэлях-схемах ў розных формах працы з тэкстам: пераказ, сачыненне, апавяданняў.
Вызначэнню асноўных сродкаў эмацыйна выразнасці спрыяюць такія метады як: пераказ, імітацыя, драматызацыя. Тую ж функцыю выконваюць наступныя метадычныя прыёмы: слоўнае маляванне, слоўная гульня, складанне псіхалагічнай літаратурнай характарыстыкі героя і інш.
Пераказваць літаратурныя творы дзеці могуць цалкам, па часткам, ад імя аднаго з персанажаў, сумесна з педагогам, сумесна з іншымі дзецьмі, самастойна.
Слоўнае маляванне. Яно дапамагае дзецям лепш уявіць вобразы герояў твора або месца дзеяння, перадаць нее фарбамі, а словамі, іх рысы, знешні выгляд.
Славесная гульня. З яго дапамогай дзеці выказваюць свае ўяшленні аб тым, што яны ўбачылі, адчулі, перажылі.
Псіхалагічны аналіз асаблівасяў характару літаратурнага героя ст. ўзрост).
З захапленнем яны вызначаюць у тэксце пэўныя рысы яго характару. Педагог дапамагае ім уяўляць тое, пра што распавядаецца ў творы, расказваць тэкст эмацыйна, рпраяўляць падчас расказвання сваё стаўленне да з`яў і падзей, складаць казкі, апавяданні, выкарыстоўваць у сваім маўленні трапныя выразы і вобразныя словы.
Метад імітацыі часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў працэсе гульняў- драматызацый па зместу літаратурных твораў. Дзіця ў ходзе гульні паўтарае словы свайго героя і тым самым узбагачае сваё маўленне.
Сярод асноўных формаў арганізацыі мастацка-маўленчай дзейнасці вызначаюць сеансы актывізуючых зносін па азнаямленні з мастацкай літаратурай, літаратурныя ранішнікі.
Сеансы актывізуючых зносін пачынаюцца з уступнай часткі, мэта якой – падрыхтаваць дзяцей да ўспрымання твора. Для гэтага выкарыстоўваюцца паказ вокладкі, малюнкі; напамін аналагічнага сюжэту; кароткая ўступная гутарка; выкарастанне малых жанраў фальклору: прыгадванне знаёмых таораў пэўнага аўтара падобнага жанру; паказ прадметнай нагляднасці; элементы інсцэніравання, стварэнне гульнявой сітуацыі; пастаноўка праблемнага пытання; тлумачэнне неразумелых слоў і інш.
У асноўную частку ўваходзіцяць: само чытанне або расказванне мастацкага твора, гутарка з дзецьмі па зместу, сузіранне ілюстрацый, практыкаванне ў вобразнай гаворцы.
Асноўнай мэтай заключнай часткі зносін з`яўляецца вяртанне чытача непасрэдна да тэксту. Пажадана, каб у памяці дзіцяці застаўся сам мастацкі твор. Таму напрканцы зносін лепш наладжваць паўторнае чытанне невялікіх твораў або найбольш упадабаных дзецям эпізодаў.
Зносіны ў працэсе азнаямлення з творамі мастацкай літаратуры маюць некалькі варыянтаў. Найбольш традыцыйны – азнаямленне дзіцяці з адным літаратурным творам.
Практыкуецца таксама аб` яднанне твораў аднаго літаратурнага жанру на адну і тую ж тэму.
Найбольшую цікавасць выклікае ў дзяцей аб’яднанне твораў з проціглеглымі сюжэтамі. Спалучэнне твораў, у якіх адлюстраваны кантрастныя характары або ўчынкі, дапамагае дзецям лепш зразумець іх станоўчую ці адмоўную якасць.
Напрыканцы года ў старшай групе можна праводзіць заняткі з дзіцячай кніжкай.
Цікавай формай азнаямленя дзяцей з літаратурным мастацтвам з`яўляецца правядзенне тыдня кніжкі, у якім могуць прымаць удзел дзеці ўсіх узроставых груп.
Асобна трэба спыніцца на правядзені літаратурных ранішнікаў. Літаратурныя ранішкі праводзяцца 2-3 разы на год. На літаратурным ранішніку, дзеці чытаюць вершы, спяваюць песні, драматызуюць урыўкі з любімых твораў. Можна выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі: паказаць відэафільм, урыўкі з кінафільма, праслухаць аўдыёзапіс.
Знаёмства дзяцей з паэтычнымі творамі адбываецца не толькі ў працэсе змястоўных зносін, але і падчас падрыхтоўкі да каляндарных і народных святаў.
Завучванне вершаў дзецьмі дашкольнага ўзросту маюць пэўную структуру:
- педагог выразна чытае верш;
- паўторнае чытанне; паўтарыць верш самастойна – 1-2 выхаванца;
- не рэкамендуецца харавое завучванне вершаў.
Падчас знаёмства з паэзіяй педагог выкарыстоўвае разнастайныя пріёмы:
- выразнае чытанне верша;
- шматразовое яго паўтарэнне;
- суправаджэнне чытання рознымі рухамі і дзеяннямі;
- паказ нагляднасці;
- гульнявыя практыкаванні.
Для лепшага запамінанне вершаў, неабходна мяняць форму іх паўтарэння:
- чытаць па частках;
- па ролях;
- уключаць чытанне верша ў гульню “Адгадай, хто гэта”.
Для таго каб усе дзеці запомнілі верш, пажадана яго паўтараць у іншых відах дзейнасці. Вялікія па памеры вершы пажадана завучваць па частках. Вершы, якія напісаны ў дыялагічнай форме можна чытаць па ролях і разыгрываць.
Дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту можна адразу знаёміць з некалькімі вершамі розных аўтарах на блізкія тэмы. У гэтым выпадку адзін верш вучаць на памяць, а іншыя проста чытаюцца.
Каб сфарміраваць элементарнае асэнсаванне жанру, чытанне і завучванне верша мэтазгодна аб`ядноўваць з чытаннем апавядання або расказваннем казкі.
У змест мастацка- маўленчых заняткаў у старшай групе ўваходзіць знаёмства дзяцей з байкамі. Пасля выразнага выканання байкі педагогам праводзіцца кароткая гутарка па яе змесце, якая дапамае дзецям зразумець спецыфіку жанру.
Адным са сродкаў актыўнага ўспрымання і засваення літаратурнага твора з`яўляецца ілюстрацыя, так як дзеці яшчэ не ўмеюць чытаць.
Ілюстрацыя ў кнізе – гэта першая сустрэча дзяцей са светам выяўленчага мастацтва і кніжнай графікі. Выбіраючы кнігу для дзяцей. Неабходна ацэньваць яе не толькі як літаратурны твор, але і як непарыўны комплекс слоўнага і выяўленчага мастацтваў.
Разглядванне ілюстрацый:
для малодшага ўзросту – успрымаюць малюнак непасрэдна і канкрэтна. Педагогу неабходна звяртаць увагу ў першую чаргу на прадметнасць і псіхалагічную выразнасць ілюстрацый.
у сярэднім узросце – асаблівую значнасць набываюць пытанні педагога, якія накіроўваць увагу на вызначэнне выяўленчых сродкаў выразнасці. Вельмі важна ўмела спалучаць пытанні з тлумачэннямі і абагульненнямі педагога. Яны павінны быць, па магчымасці, вобразнымі і выразнымі, каб стварыць у дзяцей пэўны настрой, выклікаць адпаведныя пачуцці.
у старэйшым узросце – дзеці ўжо здольныя да ацэнкі малюнкаў-ілюстрацыі. Яны імкнуцца адказаць на пытанні, можна прапанаваць вызначыць, да якога верша ён намаляваны.
Мастацкая літаратура актыўна ўключаееца у гульню - драматызацыю. Драматызацыя - гэта разыгрыванне ў ролях мастацкага літаратурнага твора.
Перадача характэрных рыс яго герояў. Змест і характар гэтай гульнявой дзейнасці, склад яе ўдзельнікаў цалкам залежыць ад сюжэту мастацкага твора, яго кампазіцыі.
Жывыя інтанацыі маўлення, выразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Аднак для гэтага дзіцяці неабходна глыбока ўсвядоміць мастацкі твор і добра ведаць яго змест, так як гульня – драматызацыя з`яўляецца як бы завяршэннем працэсу яго ўспрымання, што ў далейшым з`яўляецца адной з умоў іх паспяховай драматызацыі.
Для развіцця творчых здольнасцяў можна прапанаваць наступныя заданні: выканаць з рознай інтанацыяй невялікую фразу ці мастацкі змест тэкст (сумна, радасна, здзіўлена); сказаць невялікую фразу з рознай сілай голасу; прачытаць вершаваныя радкі пэўным тонам і зададзенай тэмбравай афарбоўкай і інш.
У дзяцей 4-5 гадоў развіццё творчых здольнасцяў адбываецца ў працэсе сеансаў актывізуючых зносін падчас мастацка- маўленчай дзейнаці.
З дзецьмі старэйшага ўзросту гульні-драматызацыі праводзяцца ў час самастойнай мастацка - маўленчай дзейнасці, звычайна ў другой палове дня. Гульню- драмаьтызацыю можна праводзіць 2-3 разы, кожны раз з новым складам удзельнікаў. У малодшай групе педагог сам размяркоўвае ролі паміж дзецьмі, у старшай групе –калектыўна. Педагог кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест мастацкага твора, сочыць за дакладнасцю вобразаў.
Праводзіцца і інсцэніраванне мастацкіх твораў, якое ўяўляе сабой дакладнае і паслядоўнае адлюстраванне літаратурнага тэксту. У адрозненні ад гульні- драматызацыі інсцэніраванне патрабуе спецыяльнага завучвання тэксту. Яно праводзяць толькі з дзецьмі старшай групы, звычайна падчас правядзення літаратурных ранішнікаў, канцэртаў, святаў.
У кожнай узроставай групе пажадана арганізаваць цэнтр маўленчай актыўнасці. Асноўнае месца ў ім займае кніжны куток. Арганізацыя такога кутка ў кожнай групе мае свае асаблівасці. У другой малодшай групе выстаўляюцца добра знаёмыя ілюстраваныя мастацкія творы, кніжкі – шырмы, кніжкі-карцінкі, наборы прадметных малюнкаў. Для дзяцей сярэдняга ўзросту акрамя кніг на паліцах выстаўляюцца альбомы з ілюстрацыямі, фотаздымкамі. Са старэйшага ўзросту ўводзяцца дзяжурствы дзяцей па кніжным кутку: навядзенні і падрыманні парадку.
У цэнтры маўленчай актыўнасці ў групавым пакоі неабходна вызначыць прастору, дзе можна было б ладзіць розныя літаратурныя гульні, віктарыны, ажыццявіць прэзентацыі – паказы новай кнігі, сюжэтна – дыдактычныя гульні па матывах дзіцячай паэзіі і прозы, сюжэтна-ролевыя гульні: “Бібліятэка”, “Кнігарня”, “Тэатр”, “Канцэтр”, рэжысёрскія гульні па матывах літаратурных твораў і г.д.
Мастацка –маўленчую дзейнасць ва ўстанове дашкольнай адукацыі трэба наладзіць такім чынам, каб выхаванцы не толькі пачулі мастацкі твор, але і адчулі яго ў сваіх сэрцах.
29.01.2024 12:36 - 29.01.2024 12:36
Вершы пра Радзіму
Красуй у прасторы вясновым,
Радзімая сэрцу зямля.
Сагрэтая сонцам і словам
Краіна-матуля мая.
Расквеціў лугі, пералескі
Цвіценнем і радасцю май.
Ляціце да воблакаў, песні.
Квітней, мой абуджаны край.
Хачу я ні многа, ні мала, -
Каб спраўдзіць надзею з надзей,
Каб ты, Беларусь мая, стала
Краінай шчаслівых людзей!
Леанід Пранчак
Родны край
О мой любы родны край,
Ты - прыгожы, нібы рай.
І нідзе ў другіх краях
Шчасным быць не змог бы я.
Ніл Гілевіч
Радзіма
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мікола Маляўка
Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская
Зямля мая
Хлапчук з пабітымі каленцамі,
Па сцежках родных гойсаў я,
І ты здавалася маленькаю,
Мая, над Нёманам, зямля.
За жураўлямі рваўся ў вырай,
Не разумеў тады, малы,
Чаму з такой тугою шчыраю
Гучыць адлётнае "кур-лы".
Ад успамінаў вочы ясняцца
Цяпер, у век немалады,
Бо тут вясёлкі перавясялам
Спавіты лепшыя гады.
Не цешыць прыгажосць чужая,
Як свой куточак на зямлі,
Таму на лёс яны і жаляцца
Ў асеннім небе, жураўлі.
Здаецца, сам лячу над пожнямі,
Твой сын, вясёлы і ў журбе,
Я не змагу да дня апошняга
Адкрыць і ўсю спазнаць цябе.
Такая ты ў жыцці вялікая,
Мая, над Нёманам, зямля, -
Ад хаты матчынай пад ліпамі
Да неба з плачам жураўля.
Мікола Маляўка
Наш край
Наш край яснавокі -
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце - кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш край!
Уладзімір Паўлаў
Адкрыццё
Нарэшце
Я таксама
Убачыў
Мірскі замак,
Нясвіжскі,
Навагрудскі...
А потым -
Пояс Слуцкі.
Гляджу зачаравана:
Уся аперазана,
Нібыта паясамі,
Стагоддзяў галасамі
Любімая Айчына.
Здаецца,
За плячыма
Я адчуваю
Крылы.
А вы
Свой край
Адкрылі?
Уладзімір Мазго
Радзіма
Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш - "Ра-дзі-ма..."
Пасля зразумееш - навек.
І будуць дарогі вяртацца
У той незабыўны куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток,
Дзе змалку да болю знаёмы
І дрэвы, і твары людзей,
І роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.
Мікола Пракаповіч
Радзіма
Я люблю цябе, Радзіма,
Мой прыгожы, мілы край.
Ад душы жадаю ўздыму -
Ты квітней і нас натхняй.
Можа, буду я далёка -
Не забуду родных слоў,
Спеў крынічкі, буслаў клёкат,
Шлях той, што вядзе дамоў.
Юля Ціхан
Радзіма
Дарагая спадчына -
Гэта ты, зямля мая,
Гэта мова матчына,
Без якой нямая я.
Лена Казючыц
Беларускія краявіды
Беларускія
Краявіды...
Перазвоны
Азёр і бароў.
Над палеткамі
Бульбы і жыта -
Песня
Велічных курганоў.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Гэта нашы
Лугі і палі,
Над якімі
Спрадвеку лунае
Бусел -
Сімвал
Бяссмерця
Зямлі.
Анатоль Грачанікаў
Беларусь мая
Бягуць жыты за небакрай
А месяц - ягадны і ройны.
За наш духмяны каравай
Сягоння чалавек спакойны.
Зямлі багатыя дары,
І працаўнік адвеку дбайны:
Свае плугі і трактары,
Свае машыны і камбайны.
Над лесам неба ў жураўлях,
І ўвосень напрарочаць гусі
І новы дзень, і светлы шлях,
І росквіт мілай Беларусі.
Віктар Гардзей
Беларусь
Ад Нёмана да Сожа -
Так светла і прыгожа.
Дзе Нарач, Белавежа -
Гаюча так і свежа.
Суладна і супольна,
Гасцінна, хлебасольна.
І радасна на дзіва,
Бо гэта ўсё - Радзіма!
Уладзімір Мазго
Карта роднай Беларусі
Разглядаем
Мы з Марусяй
Карту
Роднай Беларусі.
Колькі сёл тут,
Гарадоў!
Колькі рэчак
І лясоў!
Вадаёмаў жа,
Азёраў
Быццам тых
На небе зорак.
Што й казаць:
Багаты край
І прыгожы -
Чым не рай?
Кастусь Жук
Наш родны край - прыгожы самы
Вядома ўсім, што вельмі шмат
Куткоў на свеце дзіўных.
Але не менш, а болей, брат,
Іх на тваёй радзіме,
У нашым краі дарагім,
У Беларусі роднай.
Не памяняешся ні з кім
Яе красою годнай.
Іван Муравейка
29.01.2024 12:34 - 29.01.2024 12:34